Сцяг Мінскага раёна
Сцяг: прамавугольнае блакітнае палотнішча з суадносінамі бакоў 1: 2, у цэнтры якога размешчаны герб раёна.
Зацверджаны Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А.Р. Лукашэнка ад 20 лістапада 2006 года № 691 "Аб заснаванні афіцыйных геральдычных сімвалаў адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак Мінскай вобласці»
Палажэнне аб сьцягу Мінскага раёна
- Сцяг Мінскага раёна з'яўляецца яго афіцыйным геральдычным сімвалам.
Сцяг Мінскага раёна - уласнасць Мінскага раёна, правам распараджэння якой валодае Мінскі раённы выканаўчы камітэт.
- Сцяг Мінскага раёна размяшчаецца на будынках, у якіх размешчаны органы мясцовага кіравання і самакіравання Мінскага раёна, а таксама ў памяшканнях пасяджэнняў гэтых органаў і ў службовых кабінетах іх кіраўнікоў.
Сцяг Мінскага раёна можа размяшчацца ў тых месцах Мінскага раёна, дзе ў адпаведнасці з заканадаўствам прадугледжваецца размяшчэнне Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь. Пры адначасовым размяшчэннi Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь, сцяга Мінскага раёна і іншых сцягоў іх размяшчэнне вызначаецца ў адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь ад 5 ліпеня 2004 года "Аб дзяржаўных сімвалах Рэспублікі Беларусь" (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 2004 г. N 111, 2/1050).
Сцяг Мінскага раёна можа выкарыстоўвацца таксама падчас дзяржаўных святаў і святочных дзён, урачыстых мерапрыемстваў, якія праводзяцца дзяржаўнымі органамі і іншымі арганізацыямі, народных, працоўных, сямейных святаў і мерапрыемстваў, прымеркаваных да памятных дат.
- Права на выкарыстанне сцяга Мінскага раёна ў выпадках, не ўказаных у пункце 2 гэтага Палажэння, можа быць прадастаўлена па рашэнні Мінскага раённага выканаўчага камітэта.
Герб Мінскага раёна
Герб: у чырванёнай полі залаты сноп пшаніцы, галава лазуревая з залатымі драўлянымі прыгоннымі варотамі, якія стаяць на зялёным падножжы.
Зацверджаны Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А.Р. Лукашэнка ад 20 лістапада 2006 года № 691 "Аб заснаванні афіцыйных геральдычных сімвалаў адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак Мінскай вобласці»
Палажэнне аб гербе Мінскага раёна
- Герб Мінскага раёна з'яўляецца яго афіцыйным геральдычным сімвалам.
Герб Мінскага раёна - уласнасць Мінскага раёна, правам распараджэння якой валодае Мінскі раённы выканаўчы камітэт.
- Выява герба Мінскага раёна размяшчаецца на будынках, у якіх размешчаны органы мясцовага кіравання і самакіравання Мінскага раёна, а таксама ў памяшканнях пасяджэнняў гэтых органаў і ў службовых кабінетах іх кіраўнікоў.
Выява герба Мінскага раёна можа размяшчацца ў тых месцах Мінскага раёна, дзе ў адпаведнасці з заканадаўствам прадугледжваецца размяшчэнне малюнка Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь. Пры адначасовым размяшчэннi Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь, герба Мінскага раёна і іншых гербаў іх размяшчэнне вызначаецца ў адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь ад 5 ліпеня 2004 года "Аб дзяржаўных сімвалах Рэспублікі Беларусь" (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 2004 г. N 111, 2/1050).
Выява герба Мінскага раёна можа выкарыстоўвацца таксама падчас дзяржаўных святаў і святочных дзён, урачыстых мерапрыемстваў, якія праводзяцца дзяржаўнымі органамі і іншымі арганізацыямі, народных, працоўных, сямейных святаў і мерапрыемстваў, прымеркаваных да памятных дат.
- Права на выкарыстанне выявы герба Мінскага раёна ў выпадках, не ўказаных у пункце 2 гэтага Палажэння, можа быць прадастаўлена па рашэнні Мінскага раённага выканаўчага камітэта.
Гiмн Мінскага раёна
Мінскі край
Муз. І.Магушава сл. М.Андрука
У кожнага з нас ёсць свая радзіма -
3 маленства дарагая нам зямля.
Ды есць яшчэ адна - на ycix адзіна
Яна завецца Міншчына мая.
Ты, Міншчына, сягоння быццам маці,
Сабрала да сябе cвaix дзяцей.
I песні не сціхаюць у кожнай хаце
Мы сустракаем з радасцю гасцей.
Сям'ёю дружнай адзначем святы,
Усім даволі месца за сталом
Штогод збіраем ураджай багаты
Упэўнена мы крочымдзень за днём.
Ты, Міншчына, сягоння быццам маці,
Сабрала да сябе сваіх дзяцей.
I песні не сціхаюць у кожнайхаце
Мы сустракаем з радасцюгасцей.
Мы працаю руплівай будзем славіць
Цябе заужды, наш родны Miнскi край.
А песня гэта крылы хай расправіць
I ўдалячынь ляціць за небакрай.
Ты, Міншчына, сягоння быццам маці,
Сабрала да сябе cвaix дзяцей.
I пecнi не сціхаюць у кожнай хаце
Мы сустракаем з радасцю гасцей.