Мінскі раённы выканаўчы камітэт
|
Старшыня Мiнскага раённага выканаўчага камітэта |
|
Кoлясень Дзяніс Сяргеевіч Нарадзіўся ў 1983 годзе ў Барысаўскім раёне Мінскай вобласці. У 2005 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны аграрны ўніверсітэт, у 2011 годзе - Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь. З ліпеня 2025 года прызначаны на пасаду старшыні Мінскага раённага выканаўчага камітэта. Курыруе пытанні ўнутраных спраў, дзяржаўнай бяспекі, дзяржаўнай кадравай палітыкі, бюджэту, фінансаў, падаткаў, асноўныя кірункі развіцця галін народнагаспадарчага комплексу, эканомікі раёна і каардынуе іх дзейнасць. Ажыццяўляе непасрэднае кіраўніцтва дзейнасцю:
З'яўляецца начальнікам тэрытарыяльнай абароны раёна, грамадзянскай абароны раёна. Узначальвае камісію па супрацьдзеянні карупцыі." |
|
Першы намеснік старшыні |
|
Жук Мікалай Пятровіч Нарадзіўся ў 1982 годзе ў В. Дзягелец Бярозаўскага раёна Брэсцкай вобласці. У 2005 годзе скончыў установу адукацыі "Беларуская сельскагаспадарчая акадэмія", у 2014-Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт, у 2019-Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь. З жніўня 2021 года прызначаны на пасаду першага намесніка старшыні Мінскага раённага выканаўчага камітэта. Курыруе пытанні жыллёвай і камунальнай гаспадаркі, будаўнічага і дарожнага комплексу, сувязі і інфарматызацыі, транспарту і камунікацый, лясной гаспадаркі, аховы навакольнага асяроддзя, надзвычайных сітуацый, грамадзянскай абароны. |
|
Намеснік старшыні |
|
Ціхонка Ірына Васільеўна Нарадзілася ў 1975 годзе ў в. Чамярысы Брагінскага раёна Гомельскай вобласці. Скончыла ў 1999 годзе Беларускі дзяржаўны педагагічны універсітэт ім. М. Танка. З лістапада 2018 года - намеснік старшыні, які курыруе пытанні сацыяльнай сферы. Курыруе пытанні сацыяльна-культурнай сферы, ідэалагічнай работы, друку, аздараўлення і санаторна-курортнага лячэння насельніцтва, уключаючы аздараўленне дзяцей за мяжой, гуманітарнай дзейнасці, ажыццяўляе ўзаемадзеянне з Саветамі дэпутатаў усіх узроўняў. |
|
Намеснік старшыні – начальнік упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні |
|
Сахарэвіч Дзмітрый Валер’евіч Нарадзіўся ў 1988 годзе ў в. Фядоры Столінскага раёна Брэсцкай вобласці. У 2011 годзе скончыў установу адукацыі «Віцебская ордэна «Знак Пашаны» дзяржаўная акадэмія ветэрынарнай медыцыны» па спецыяльнасці «ветэрынарная медыцына». З сакавіка 2026 года прызначаны на пасаду намесніка старшыні – начальніка ўпраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні Мінскага раённага выканаўчага камітэта. Курыруе пытанні развіцця аграпрамысловага комплексу, харчовых рэсурсаў, вытворчасці і перапрацоўкі сельскагаспадарчай прадукцыі, дзяржаўнага тэхнічнага нагляду за тэхнічным станам машын і абсталявання, пытанні зямельных адносін, геадэзіі і картаграфіі, аховы навакольнага асяроддзя. |
|
Кіраўнік спраў |
|
Барадака Наталля Дзмітрыеўна Нарадзілася ў 1981 годзе ў г. Рэчыца, Гомельскай вобласці. Скончыла ў 2003 годзе ўстанову адукацыі "Беларускі інстытут правазнаўства», у 2017 годзе Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь. Са студзеня 2017 году - кіраўнік спраў Мінскага райвыканкама. Курыруе пытанні арганізацыйна-тэхнічнага і гаспадарчага абслугоўвання дзейнасці выканаўчых камітэтаў раёна, арганізацыі і ўдасканалення дакументацыйнага забеспячэння кіравання ў райвыканкаме і гор (пас) сельвыканкамах, стану выканальніцкай дысцыпліны, укаранення і выкарыстання сучасных інфармацыйных тэхналогій у дзейнасці дзяржаўных органаў раёна, арганізацыі і кантролю абароны дзяржаўных сакрэтаў у райвыканкаме. |



