
Старшыня Мінскага раённага Савета дэпутатаў Жук Наталля Анатольеўна.
Нарадзілася ў 1976 годзе ў г.Клецку Мінскай вобласці. У 2001 годзе скончыла ўстанову адукацыі «Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка». У 2018 годзе скончыла магістратуру Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці: "тэхналогіі кіравання персаналам". Са жніўня 2022 года-старшыня раённага Савета дэпутатаў.
Прадстаўляе раённы Савет ва ўзаемаадносінах з іншымі дзяржаўнымі органамі, органамі тэрытарыяльнага грамадскага самакіравання, прадпрыемствамі, установамі, арганізацыямі, аб'яднаннямі і грамадзянамі. Узначальвае Прэзідыум Савета.
Дакладвае Савету аб стане спраў на падведамнай Савету тэрыторыі і па іншых пытаннях, аднесеных да яго кампетэнцыі, інфармуе грамадзян аб стане спраў на падведамнай Савету тэрыторыі.
Накіроўвае на заключэнне адпаведных пастаянных камісій праекты рашэнняў Савета, дае даручэнні старшыням пастаянных камісій.
Склікае сесіі Савета, арганізуе работу па падрыхтоўцы сесій Савета, пасяджэнняў яго прэзідыума, вядзе гэтыя пасяджэнні, забяспечвае кантроль за выкананнем прынятых рашэнняў. Падпісвае рашэнні і пратаколы пасяджэнняў Савета, яго прэзідыума, выдае ў межах сваёй кампетэнцыі распараджэнні.
Забяспечвае разгляд зваротаў грамадзян, адрасаваных раённаму Савету, у адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь аб зваротах грамадзян.
Ажыццяўляе кіраўніцтва апаратам Савета.
Вырашае іншыя пытанні ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь, у тым ліку і рашэннямі Савета.
Юрыдычны адрас: 220073, г. Мінск, вул. Альшэўскага, 8, каб. 327 Тэлефон: 270 31 45, 270-37-65 (пр.)
Электронная пошта (для дзелавой перапіскі): Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.



