Час працы: з 12:00 да 18:00.
Выхадныя дні: панядзелак, аўторак, святочныя дні.
Адрас: а.г. Ждановічы-6, вул. 6-я Дачная, д. 62.
Тэлефон: (017)334-72-61, (017) 335-44-47, (44)-564-85-00.
E-mail:Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.
Сайт музея: http://bellitmuseum.by/, https://vk.com/club73857926.
Філіял “Музей-дача Васіля Быкава” установы “Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры” запрашае наведаць мясціны, звязаныя з асобай народнага пісьменніка Беларусі Васіля Быкава
Музей быў урачыста адкрыты 19 чэрвеня 2014 года, у дзень 90-годдзя пісьменніка.
Экспазіцыя мемарыяльнага музея, дзе кожны прадмет памятае свайго гаспадара, ахоплівае дачнае жыццё пісьменніка ў перыяд з 1983 па 1998 год.
Музей-дача Васіля Быкава чакае аматараў творчасці пісьменніка і ўсіх тых, хто жадае спасцігнуць для сябе таямніцу душы класіка беларускай літаратуры, пра якога слушна сказаў народны паэт Беларусі і сябар пісьменніка Рыгор Барадулін:
“Яго натуральная культура – глыбінная. Ён увабраў у сябе ўвесь сусвет. І – меў свой сусвет. Які пакуль яшчэ недаацэнены і неспазнаны. Таму яшчэ доўга будуць пісацца даследаванні па Быкаву. І тут няма сакрэту – бо па ім, па Васілю, можна будзе зразумець таямніцу беларускай душы.
А яна асаблівая…”.