Адрас:

220073, г. Мінск, вул. Альшэўскага, 8

Тэлефон прыёмнай:

+375 (17) 204-40-24

Рэжым работы:

8.00 - 17.00, обед 13.00 - 14.00

Геральдыка

Сцяг Мінскага раёна

Сцяг Мінскага раёна

Сцяг: прамавугольнае блакітнае палотнішча з суадносінамі бакоў 1: 2, у цэнтры якога размешчаны герб раёна.

Зацверджаны Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А.Р. Лукашэнка ад 20 лістапада 2006 года № 691 "Аб заснаванні афіцыйных геральдычных сімвалаў адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак Мінскай вобласці»

Палажэнне аб сьцягу Мінскага раёна

  1. Сцяг Мінскага раёна з'яўляецца яго афіцыйным геральдычным сімвалам.

Сцяг Мінскага раёна - уласнасць Мінскага раёна, правам распараджэння якой валодае Мінскі раённы выканаўчы камітэт.

  1. Сцяг Мінскага раёна размяшчаецца на будынках, у якіх размешчаны органы мясцовага кіравання і самакіравання Мінскага раёна, а таксама ў памяшканнях пасяджэнняў гэтых органаў і ў службовых кабінетах іх кіраўнікоў.

Сцяг Мінскага раёна можа размяшчацца ў тых месцах Мінскага раёна, дзе ў адпаведнасці з заканадаўствам прадугледжваецца размяшчэнне Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь. Пры адначасовым размяшчэннi Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь, сцяга Мінскага раёна і іншых сцягоў іх размяшчэнне вызначаецца ў адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь ад 5 ліпеня 2004 года "Аб дзяржаўных сімвалах Рэспублікі Беларусь" (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 2004 г. N 111, 2/1050).

Сцяг Мінскага раёна можа выкарыстоўвацца таксама падчас дзяржаўных святаў і святочных дзён, урачыстых мерапрыемстваў, якія праводзяцца дзяржаўнымі органамі і іншымі арганізацыямі, народных, працоўных, сямейных святаў і мерапрыемстваў, прымеркаваных да памятных дат.

  1. Права на выкарыстанне сцяга Мінскага раёна ў выпадках, не ўказаных у пункце 2 гэтага Палажэння, можа быць прадастаўлена па рашэнні Мінскага раённага выканаўчага камітэта.

Герб Мінскага раёна

Герб Мінскага раёна

Герб: у чырванёнай полі залаты сноп пшаніцы, галава лазуревая з залатымі драўлянымі прыгоннымі варотамі, якія стаяць на зялёным падножжы.

Зацверджаны Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А.Р. Лукашэнка ад 20 лістапада 2006 года № 691 "Аб заснаванні афіцыйных геральдычных сімвалаў адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак Мінскай вобласці»

Палажэнне аб гербе Мінскага раёна

  1. Герб Мінскага раёна з'яўляецца яго афіцыйным геральдычным сімвалам.

Герб Мінскага раёна - уласнасць Мінскага раёна, правам распараджэння якой валодае Мінскі раённы выканаўчы камітэт.

  1. Выява герба Мінскага раёна размяшчаецца на будынках, у якіх размешчаны органы мясцовага кіравання і самакіравання Мінскага раёна, а таксама ў памяшканнях пасяджэнняў гэтых органаў і ў службовых кабінетах іх кіраўнікоў.

Выява герба Мінскага раёна можа размяшчацца ў тых месцах Мінскага раёна, дзе ў адпаведнасці з заканадаўствам прадугледжваецца размяшчэнне малюнка Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь. Пры адначасовым размяшчэннi Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь, герба Мінскага раёна і іншых гербаў іх размяшчэнне вызначаецца ў адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь ад 5 ліпеня 2004 года "Аб дзяржаўных сімвалах Рэспублікі Беларусь" (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 2004 г. N 111, 2/1050).

Выява герба Мінскага раёна можа выкарыстоўвацца таксама падчас дзяржаўных святаў і святочных дзён, урачыстых мерапрыемстваў, якія праводзяцца дзяржаўнымі органамі і іншымі арганізацыямі, народных, працоўных, сямейных святаў і мерапрыемстваў, прымеркаваных да памятных дат.

  1. Права на выкарыстанне выявы герба Мінскага раёна ў выпадках, не ўказаных у пункце 2 гэтага Палажэння, можа быць прадастаўлена па рашэнні Мінскага раённага выканаўчага камітэта.

Гiмн Мінскага раёна

Мінскі край

Муз. І.Магушава сл. М.Андрука

У кожнага з нас ёсць свая радзіма -

3 маленства дарагая нам зямля.

Ды есць яшчэ адна - на ycix адзіна

Яна завецца Міншчына мая.

Ты, Міншчына, сягоння быццам маці,

Сабрала да сябе cвaix дзяцей.

I песні не сціхаюць у кожнай хаце

Мы сустракаем з радасцю гасцей.

Сям'ёю дружнай адзначем святы,

Усім даволі месца за сталом

Штогод збіраем ураджай багаты

Упэўнена мы крочымдзень за днём.

Ты, Міншчына, сягоння быццам маці,

Сабрала да сябе сваіх дзяцей.

I песні не сціхаюць у кожнайхаце

Мы сустракаем з радасцюгасцей.

Мы працаю руплівай будзем славіць

Цябе заужды, наш родны Miнскi край.

А песня гэта крылы хай расправіць

I ўдалячынь ляціць за небакрай.

Ты, Міншчына, сягоння быццам маці,

Сабрала да сябе cвaix дзяцей.

I пecнi не сціхаюць у кожнай хаце

Мы сустракаем з радасцю гасцей.

Апошняя змена 24.09.2018
Друкаваць

Інтэрнэт-рэсурсы

Яндекс.Метрика